Аб фірме

ТАА «БюроМакс» - кампанія якая дынамічна развіваецца, асноўным напрамкам дзейнасці якой з'яўляюцца аптовыя пастаўкі канцылярскіх тавараў і тавараў для офіса. На сённяшні дзень кампанія мае шырокую і эфектыўную сетку дыстрыбуцыі, праз якую ажыццяўляе пастаўкі тавараў ва ўсе рэгіёны краіны, а таксама з'яўляецца пастаўшчыком канцылярскіх тавараў у асноўныя сеткавыя рознічныя структуры.

Кампанія прапануе айчыннаму рынку шырокі асартымент канцылярскіх тавараў і тавараў для офіса пад гандлёвымі маркамі
BUROMAX. У асартыментным партфелі кампаніі знаходзяцца такія вядомыя брэнды як: GRANIT (Польшча), MILAN (Гіспанія), FACTIS (Гіспанія), REGAL (Тайвань), BESTAR (Тайвань), ASSISTANT (Кітай), CITIZEN (Кітай),  НЕВО-ХИМ (Расія), ПЛАСТИК-М (Расія) і многіх іншых вытворцаў.
Кампанія размяшчаецца ва ўласным офісна-складскім комплексе, абсталяваным сучаснай аўтаматызаванай сістэмай кіравання лагістычнымі працэсамі. Працоўны калектыў налічвае больш за трыццаць супрацоўнікаў, прафесіяналаў сваёй справы, якія з'яўляюцца асноўнай каштоўнасцю кампаніі. Аўтапарк кампаніі ажыццяўляе рэгулярныя пастаўкі тавараў па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Наш, шматгадовы досвед працы ў складаных умовах станаўлення беларускага рынку, пастаянная праца над удасканаленнем бізнес-працэсаў, накіраваная на павышэнне эфектыўнасці працы нашай кампаніі і кампаній нашых партнёраў, дазваляюць нам з аптымізмам глядзець у будучыню.

 
Вход для клиентов Регистрация